Беларуская Служба

Украіна перажыла чарговую атаку беспілотнікаў

27.10.2024 08:07
Расія другую ноч запар атакавала Кіеў дронамі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MAXYM MARUSENKO Dostawca: PAP/EPA

Украінскай супрацьпаветранай абароне ўдалося збіць усе 10 машын, якія ішлі хвалямі з розных бакоў.

«Падобна на тое, што цяпер расійская армія кожную ноч атакуе мірны Кіеў», — напісаў у Telegram кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко. Ён дадаў, што пацярпелых і сур'ёзных разбурэнняў няма.
Падчас папярэдняй атакі Расіі на Кіеў у суботу загінуў адзін чалавек, таксама быў пашкоджаны хмарачос.

У ноч на 27 кастрычніка расійскае войска нанесла ракетныя ўдары па Дняпры. Загінулі пяць чалавек, сярод іх адно дзіця, паведаміў старшыня Днепрапятроўскай ОВА Сяргей Лысак.

У выніку ракетнага ўдару быў разбураны двухпавярховы жылы будынак і гараж. Усяго з-за атакі пацярпеў 21 чалавек, з іх сямёра знаходзяцца ў бальніцы.

ПР/ю